Беларуская Служба

Беларускае МЗС заявіла пратэст ураду Летувы

27.07.2019 08:11
Прычынай стала ўмяшанне летувіскіх уладаў у здзелку з удзелам беларускай кампаніі.
Ілюстрацыйны здымакImage by Kurious from Pixabay/CC0

У Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі, якому быў заяўлены пратэст. Незадавальненне беларускага боку выклікала рашэнне летувіскіх спецслужбаў, якія не дапусцілі да ўдзелу ў тэндары на будаўніцтва газаправода паміж Летувой і Польшчай беларускую кампанію «Белтрубпправодбуд», якая была партнёрам летувіскай фірмы KRS.

Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала дадзены факт «умяшаннем урада Летувіскай Рэспублікі ў камерцыйную здзелку з удзелам беларускага субʼекта гаспадарання пад маркай "неадпаведнасці інтарэсам нацыянальнай бяспекі".

У выніку беларуская кампанія, якая цалкам "адпавядала ўсім патрабаванням і прапаноўвала найбольш выгадныя ўмовы, была фактычна выключана з праекту", – патлумачылі ў МЗС.
Больш за тое беларускія дыпламаты назвалі аргументы летувіскага боку адкрыта недружалюбнымі, якія ствараюць небяспечны прэцэдэнт палітызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы.

МЗС Беларусі заявіў, што дадзеныя Летувы памылковыя і наносяць відавочную шкоду гандлёва-эканамічным адносінам дзвюх краін.

Пры гэтым беларускія ўлады заявілі, што маюць намер больш сурʼёзна развіваць эканамічныя адносіны з Латвіяй. Пра гэта ішла размова на сустрэчы беларускага кіраўніка Аляксандр Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

Паводле МЗС Беларусі/ТUT.by/Белта/юл